ЗЭ́ЛЬВЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

у Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл. паміж вёскамі Беражкі, Каралін, Кашалі; часткова ў межах г.п. Зэльва. Створана на р. Зальвянка ў 1983. Пл. 12 км2, даўж. 9 км, найб. шыр. 2 км, найб. глыб. 7,5 м, аб’ём вады 28 млн. м³. Правы бераг больш стромкі, парос лесам, левы спадзісты, пад сенажацямі і пашай. У г.п. Зэльва на левым беразе лесапарк пл. 47 га. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.

т. 7, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)